Сустракайце: наш першы ролік у ютубе на беларускай мове (дарэчы, калі вы яшчэ не падпісаныя на наш канал, пераходзьце па спасылцы і цісніце на чырвоную кнопку «падпісацца»). Сёння мы гаворым пра тое, якія словы падыходзяць для сэксу па-беларуску — і чаму ўвогуле трэба не саромецца гаварыць на роднай мове, нават калі вы яшчэ робіце памылкі.
Навошта мы гэта зрабілі
Мы вырашылі паказаць, як прыгожа і стылёва можна пісаць і гаварыць па-беларуску пра ўсё: не толькі палітыку, але і пра тыкток, інвестыцыі ў біткоін і, канешне, пра сэкс. Таму мы пачалі рабіць тэксты і відэа па-беларуску, пераклалі старонку на Patreon і нават дадалі мерч «КУКУХА ЕДЗЕ»! Замаўляйце яго хутчэй – так вы падтрымаеце і мову, і KYKY, і беларускія медыі.
А ў новы ролік мы паклікалі людзей, якія таксама сталі больш ужываць беларускую ў сваім жыцці апошнім часам. І запыталіся ў іх, як размаўляць па-беларуску ў ложку: шчыра кажучы, мы і самі не ведалі паловы цудоўных слоў, пра якія распавялі нашы героі.